Text
F#m
Я бачыў, як змяняе дзень
A С#m
Вакол мяне гукi на колер,
F#m
Як небасхiл пакiнуў цень,
A С#m
Глытаючы слова «нiколi»
F#m
Я бачыў праз туман вачэй
A С#m
Усё часцей цiхае «хопiць»
F#m A
Вядзi мяне, глядзi ў мяне…
C#m E
Не ведаю, дзе мы i хто ты?
F#m A
Баюсь цябе, баюсь цябе,
С#m B
I мне цяпер немагчыма збегчы
F#m A
Ад хуткiх сноў тваiх, але
С#m B
Мне быць з табой, неба, небяспечна
F#m
Я бачыў, як вяртае час
A С#m
Зiмовых нас, толькi на поўдзень
F#m
Дзе прамянi не пра мяне
A С#m
Зрываюць дах, нiбыта злодзей
F#m
Я бачыў, як Яе далонь
A С#m
Здымае боль сярод пустэчы...
F#m A
Ратуй мяне! Ратуй мяне!..
C#m E
Я ведаю, што будзе лепшым