Greensleeves (пераклад на беларускую)

Artist: Traditional (Translation) (Беларуская)
User: Алексей Денисенко
Duration: 130 seconds
Delay: 12 seconds
Chord names: Not defined
Abusive:
Comment: -

URL

Uploaded:
June 2, 2026, 10:28 PM
Get it on Google Play

Text

Чаго ж ты, любая мая,
Мяне без жалю гоніш прэч?
Кахаў цябе так шчыра я,
Так рад быў ў хвіліны сустрэч.

Прыпеў:
Грынслівз шчасцем была маім,
Асалодай маёй адной,
Ў сэрцы полымем залатым —
Ды й хто акрамя лэдзі Грынслівз?

Чаго ні прагла ты, усё
Быў ў ручкі даць твае гатоў —
І каралеўства, і жыццё — 
За згоду тваю і любоў.

Для пекных тваіх валасоў
Я хустак лепшых накупіў;
Ў мяне ты мела дах і стол —
За ўсё кашалёк мой плаціў

Цяпер жа, любая, бывай!
Хай блаславіць цябе Гасподзь.
Ды пра каханне маё знай:
Як зноўку палюбіш, прыходзь.

Comments