Ямайка

Artist: Rahis (Беларуская)
User: Stas Pazhoha
Duration: 130 seconds
Delay: 12 seconds
Chord names: Not defined
Abusive:
Comment: -

URL

Uploaded:
June 28, 2015, 6:01 PM
Get it on Google Play

Text

 Am
Для яе быў гэта як сон

Яна сьпявала пра Кінгстон
 Dm
Але зіма хавала ў снег

Мары яе і ейны сьмех
 G
Ад цеплыні Ямайскіх ветраў
 Am
Трымалі кілямэтры яе

І пад гукі гітары
Пад сьпеў Боба Марлі
Яна наведвала пары
Ды хадзіла па крамах
А між сонцам Ямайкі і ёй
Пралёг акіян

 C G
А Ямайка ёй грала Ямайка сьпявала ёй
 C G
Ямайка ёй грала Ямайка чакала яе
 Am
І музыка сонца натхняла жыцьцём
 G
Рабіла вясёлай яе хмарным днём
 Am G
Музыка сонца, музыка рэгі
 Am
Ёй уздымала настрой

Калі прыходзіла восень
Птушкі ў вырай ляцелі
Ёй рабілася сумна
Яна хацела быць зь імі
Але сьцюжа заўжды
Скрадала цяпло
І капялюш трохкаляровы
Зялёна-жоўта-чырвоны
Апранала яна
Калі выходзіла з дому
Калі разам з сябрамі
Яна выпальвала ноч

Comments