Мама дарагая

Artist: Крамбамбуля (Беларуская)
User: Вячеслав М
Duration: 130 seconds
Delay: 12 seconds
Chord names: Not defined
Abusive:
Comment: -

URL

Uploaded:
February 27, 2016, 7:20 PM
Get it on Google Play

Text

 Am          C
Мне абрыдла весяліцца,
 G          Am
Мне абрыдла піць-курыць,
І таму рашыў жаніцца,
Бо хачу сям'ю стварыць.

 Dm       F
Мама дарагая,
 G         C
Справа маладая.
 Am          C
Ды ніхто не можа ведаць,
 E        Am
Што яго чакае.

Вось дзяўчына з Талачына -
Правіць, мые, як машына
І гатуе смачны торт,
Праўда, з твару чысты чорт.

Мама дарагая,
Справа маладая,
Толькі мне не даспадобы
Дзеўчына такая!

Вось дзяўчына з Рагачова -
Прыгажосці цераз край,
Толькі скажа пару словаў -
Хоць ты вушы заціскай!

Мама дарагая,
Справа маладая,
Толькі мне не даспадобы
Дзеўчына такая!

Прыгажуня з Магілева -
Вусны як чырвоны мак,
Толькі ўсё глядзіць налева,
Ну а гэта кепскі знак!

Мама дарагая,
Справа маладая.
Толькі мне не даспадобы
Дзеўчына такая!

Стэфаніды, Яны, Раі -
Тут нявестаў цэлы лес.
Выбіраю, выбіраю -
Мне цікавы сам працэс.

Мама дарагая,
Справа маладая.
Усе хлопцы жонак маюць,
А я выбіраю.

Мама дарагая,
Справа маладая.
Усе хлопцы жонак маюць,
А я пачакаю!

Comments