Маленькі жаўнерык

Artist: Крамбамбуля (Беларуская)
User: Вячеслав М
Duration: 130 seconds
Delay: 12 seconds
Chord names: Not defined
Abusive:
Comment: -

URL

Updated last time:
Вячеслав М,
February 27, 2016, 6:41 PM
Get it on Google Play

Text

 C
Маленькі жаўнерык у Кляйнсбургу жыў -
                      G
Налівай, налівай, налівай яшчэ.
Ён піва з маленькага куфліка піў -
                      C
Выпівай, выпівай, выпівай хутчэй!
У войску маленькім жаўнерык служыў -
                      C7
Налівай, налівай, налівай яшчэ.
    F                C                  
Маленькі жаўнерык хадзіў на парады,
    G              C        C7
Любіў сваю жонку, вусы расьціў.
    F               C
Маленькім жаўнерам на сьвеце вялікім
    G               C
Жывецца ня проста зусім. 

Рэфрэн:
     F       C
Лёліляй. Лёліляй,
     G          C      C7      
Налівай, налівай, налівай.
     F       C
Лёліляй, лёліляй,
     G                C
Налівай, налівай, выпівай!

Жаўнерык пайшоў на малую вайну
Налівай, налівай, налівай яшчэ!
Маленькую жонку пакінуў адну,
Выпівай, выпівай, выпівай хутчэй!
Паходны мундыр і шынель апрануў.
Налівай, налівай, налівай яшчэ!
Маленькі жаўнерык страляў і хаваўся
Ад цёмных і страшных варожых сіл. 
Маленькім жаўнерам на сьвеце на гэтым 
Жывецца ня проста зусім. 

Лёліляй. Лёліляй,
Налівай, налівай, налівай.
Лёліляй, лёліляй,
Налівай, налівай, выпівай!

Хай маршы зайграе вайсковая медзь!
Налівай, налівай, налівай яшчэ!
Прыйшла па жаўнера маленькая сьмерць.
Выпівай, выпівай, выпівай хутчэй!
Маленькае сэрца працяла наскрозь.
Налівай, налівай, налівай яшчэ!
Пад крыжам маленькім на полі далёкім
Маленькі жаўнерык ляжыць, ляжыць
Душа яго недзе на сьвеце ня гэтым
Па небе маленькім ляціць.

Лёліляй. Лёліляй,
Налівай, налівай, налівай.
Лёліляй, лёліляй,
Налівай, налівай, выпівай!

Comments