Менск i Мiнск

Artist: N.R.M. (Беларуская)
User: Андрей Труфанов
Duration: 130 seconds
Delay: 12 seconds
Chord names: Not defined
Abusive:
Comment: -

URL

Uploaded:
September 3, 2015, 3:18 PM
Get it on Google Play

Text

     Dm           G   
Дарагія мінчане і госьці сталіцы, 
 C                    Am
Я хачу з вамі думкай сваёй падзяліцца. 
    Dm                  G
Карацей, гэта дзіўна, але c'est la vie, 
 C                      Am
Мы ў сталіцы жывем нібы на дзьве сям’і. 

 E                  E*
Мы жывем адначасова ў двух гарадах 
 C                Am
Падваеньне асобы зрывае нам дах     
 E                      E*
Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць 
     F                         G
Менск і Мінск – дзьве паловы сталічнай душы 

 solo*2(Am C Dm G)*2


Горад Менск, першы горад з тых двух гарадоў 
Ня пабачыш на мапах сучасных гадоў 
Ён у сэрцы жыве, ён жыве ў галаве 
Шмат каго, хто ў горадзе Мінску жыве. 
А ў тым Мінску прапіска і гарвыканкам, 
І Лядовы палац, і бэтонны паркан, 
Зруйнаваных дамоў цені прывідныя. 
І дзяцінства майго праляцелыя дні, 

Мы жывем адначасова ў двух гарадах 
Падваеньне асобы зрывае нам дах 
Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць 
Менск і Мінск 

solo*1

dist

Ёсьць у Мінску назовы бязрадасныя, 
Ёсьць Калектарная, а ёсьць Базісная. 
Там народ забясьпечвае, правільны наш, 
Выкананьне задачы пастаўленае. 
А па Менску прыемна шпацыраваць, 
Дробных крамак вітрыны ўтульна гараць, 
Там гатычныя вежы касьцёлаў старых, 
Там дахоўка і брук, там двары і муры. 

Мы жывем адначасова ў двух гарадах 
Падваеньне асобы зрывае нам дах 
Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць 

# solo+dist

Усё блытаецца ў Мінску: хлеб і мацца, 
І вялікі кастрычнік, і радаўніца, 
І пьяная сьляза, і такая папса, 
Што ратунку ня дасьць ні "Мізім", ні "Упса" . 

clean

Ну а зь Менскам нічога ня можна зрабіць, 
Немагчыма яго зруйнаваць, захапіць, 
Ён ніколі, твой Менск, не зьгіне, не згарыць, 
Будзе мовай тваёю з табой гаварыць. 

 dist 

Мы жывем адначасова ў двух гарадах 
Мы жывем адначасова ў двух гарадах

clean+solo

Comments